Вывучэнне ўзораў  атмасфернага аэразолю  з 15 па 22 сакавіка паказала поўную адсутнасць пылку раслiн i спор грыбоў цвiлi.  Алешына і ляшчына ў наваколлі Мінска пакуль квітнець не збіраюцца. Улічваючы прагноз надвор'я, гэта адбудзецца не раней за 1 красавіка. Занасны пылок не адзначаецца.  На вярбе пачынаюць з'яуляцца коцiкi. Да вербнай нядзелi яны яшчэ не заквiтнеюць, але значна павялiчацца ў памерах. Алергікі могуць пакуль не турбавацца. Будзьце здаровыя.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить